Основные события по результатам деятельности УК «Дятловский государственный историко-краеведческий музей» в 2017 году

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” 20 мая 2017 года  в адбылося мерапрыемства «Музей збірае сяброў». Наведвальнікам было прапанавана тэатралізаванае прадстаўленне, на якім можна даведацца пра таямніцы начнога музея,  канцэртная  праграма. Самых маленькіх удзельніках чакала дзіцячая забаўляльная праграма. Дарослыя маглі прыняць удзел у віктарыне і праверыць свае веды, адгадваючы музейныя прадметы. Самы актыўны наведвальнік быў узнагароджаны каштоўным падарункам. Напрыканцы свята для наведвальнікаў была танцавальная праграма.

На Дзень Незалежнасці 3 ліпеня адкрылася выстаўка твораў сябра Беларускага саюза мастакоў Івана Козела пад назвай “Зямля мая – зямля бацькоў”.

На адкрыцці выставы мастака прысутнічалі яго сябры, сваякі і вядома ж землякі. Выстаўка мастака парадавала прысутных жывапіснымі працамі 1995-2017 гадоў, якія прысвечаныя архітэктурным і прыродным ландшафтам Беларусі. Павіншаваць мастака з адкрыццём персанальнай выставы прыйшлі і прыехалі яго родны брат Юрый Козел, мастакі са Слоніма Яўген і Алег Івановы, краязнавец Фёдар Красюк і іншыя. Па словах выступоўцаў, у пейзажах Івана Козела, нацыянальная мастацкая традыцыя настолькі адчувальная, што цяжка пераадолець спакусу разглядаць яго творчасць “як люстэрка” пейзажнага жывапісу Беларусі…”.

Да 215-годдзя з дня нараджэння І.Дамейкі і міжнароднай навуковай канферэнцыі музеем праведзена перасоўная выстаўка “Яго імем названы гарады і горы…” аб жыцці і творчасці І.Дамейкі. Праводзілася выстаўка на тэрыторыі сядзібы Жыбартоўшчына.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання праводзілася мерапрыемства “Пачатае Скарынай” 6 верасня 2017 г. Да мерапрыемства падрыхтавана выстаўка «Помнікі беларускага пісьменства», на якой прадстаўлены работы нашых землякоў мастака-кераміста М.Л.Несцярэўскага ў гліне, габелен мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Арсенія Міхайлавіча Двараніна і яго жонкі Ірыны Данілавай.  Прадстаўлены матэрыялы літаратуразнаўца, культуролага, даследчыка, вучонага, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, ўладальніка медаля Ф.Скарыны Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага.

Мерапрыемства сабрала шмат прысутных, у тым ліку і пачэсных гасцей, сярод якіх пісьменнік, даследчык літаратуры, журналіст, краязнаўца, паэт, чалавек, які выдаў больш 60 кніг, у тым ліку і пра Дзятлаўшчыну Сяргей Мікалаевіч Чыгрын; пісьменнік, журналіст, бард, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Зміцер Бартосік; краязнаўца, былы дырэктар музея, аўтар кнігі “Зецела” Федар Федаравіч Красюк; краязнаўца, сын стваральніка і першага дырэктара Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч. Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з выстаўкай “Помнікі беларускага пісьменства”, даведаліся як з’явіліся першыя кнігі,  пазнаеміліся з дзейнасцю першадрукароў, з развіццем выдавецкай справы ў сучаснай Беларусі, праглядзелі відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”.

У рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” музеем праведзена касцюмаваная квэст-гульня “Скарбы Радзівілаў”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў князь Радзівіл. Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы князёў па старой карце. Удзельнікі квэста пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю праз гульню.