Гісторыя развіцця агнястрэльнай зброі

У мінулым годзе ў Дзятлаўскім музеі экспанавалася выстава “Халодная зброя” віцебскага калекцыянера Рамазана Махмудава. Нядаўна ён завітаў да нас з выставай “Агнястрэльная зброя”.
Адпраўной кропкай у гісторыі агнястрэльнай зброі можна лічыць вынаходніцтва пораху 3500 гадоў назад у Кітаі. Але ж афіцыйнай датай узнікнення лічыцца 14 стагоддзе.
Выкарыстанне энергіі пораху пачало новую эру ў ваеннай справе- з’яўленне артылерыі, а затым, у тым жа 14 стагоддзі, узнікненне асобнай галіны артылерыі — ручной агнястрэльнай зброі.

d0bfd183d188d0bad0b04

Да канца 15 стагоддзя асновай войска была цяжкаўзброенная конніца, якая складалася з узброенных халоднай зброяй рыцараў-феадалаў. У далейшым галоўным родам войск становіцца наёмная пяхота, узброенная агнястрэльнай зброяй. На пачатку свайго існавання новая зброя мела шмат недахопаў: страляла не трапна і на малыя адлегласці, была цяжкай і нязручнай. Да таго ж, у сырое надвор’е было складана падтрымліваць гарэнне фіціля, з дапамогай якога адбывалася ўзгаранне зараду.
Адным з найбольш ранніх відаў агнястрэльнай зброі з’яўляецца аркебуза. Гэта старажытная, гладкаствольная, цяжкая зброя па сіле паражаючага дзеяння сваіх куль была толькі крыху мацней дзеяння арбалетных стрэл. Паступовае ўдасканаленне аркебузы прывяло да з’яўлення мушкета ў Іспаніі. У яго была ўжо значна большая прабіўная сіла і дальнабойнасць. Вельмі важнае значэнне для развіцця агнястрэльнай зброі мае вынаходніцтва крэмневага калясцовага замка. Дакладна невядома, калі і кім ён быў першым зроблены. Па адных звестках ён быў вынайдзены Даннерам з Нюрнберга, па другіх- Эттарам з Фландрыі, але ж чарцяжы замка маюцца ўжо ў манускрыптах Леанарда да Вінчы. Са з’яўленнем крэмневых замкоў карыстанне зброяй стала больш зручным: не мела значэння надвор’е, акрамя таго, зброя пастаянна была прыгодная для выкарыстання, а не толькі у час, калі тлеў фіціль. Вынаходніцтва садзейнічала яшчэ большаму пашырэнню ўжывання агнястрэльнай зброі, з’яўленню новых яе відаў.

d0bfd196d181d182d0b0d0bbd0b5d182d18b1

У пачатку 16 стагоддзя кавалерыю сталі ўзбройваць пісталетамі. Пачатковая хуткасць пісталетнай кулі была ўсяго 100 метраў у секунду. Рассейванне куль не дазваляла прыцэльна страляць далей чым на некалькі метраў, убойная ж моц была дастатковай толькі да 30 метраў. Прабіўная сіла таксама была вельмі нязначнай. Тым не менш, пісталеты мелі вялікую колькасць прыхільнікаў. Асабліва яны цаніліся ў піратаў. Часам дружны пісталетны залп перад абардажам меў вырашальнае значэнне.

У пачатку 19 стагоддзя крэмневы замок быў заменены на яшчэ больш надзейны- капсульны, які вынайшаў у 1818 годзе Джо Эгг. Выраб яго быў значна таннейшы, а надзейнасць даволі высокая. Да 1840 г. зброя з такім замком была ўжо на ўзбраенні большасці еўрапейскіх армій.
d0b2d196d0bdd187d18dd181d186d0b5d1801

Важным этапам у развіцці агнястрэльнай зброі з’яўляецца вынаходніцтва ў 50-ых гадах 19 стагоддзя патрона з металічнай гільзай. Ён аб’ядноўваў у сабе гільзу, кулю, парахавы зарад і капсуль. Яго прымяненне дазволіла вырабляць магазінную зброю. Напрыклад, карабіны Спенсэра (1860 г.) мелі магазін на 7 патронаў. Вялізную папулярнасць набылі магазінныя вінтоўкі сістэмы “вінчэстэр”( ад імя іх вынаходцы О.Ф Вінчэстэра). Некаторыя ўзоры зброі аказаліся настолькі добрымі, што многія канструкцыі 1850-1890 гадоў вырабляюцца і цяпер.
У 1866 годзе французскі хімік Поль Вьель адкрыў бездымны порах. Гэта вынаходніцтва здзейсніла сапраўдную рэвалюцыю ў ваеннай справе. У адрозненні ад дымнага, нітрагліцэрынавы порах меў большую сілу, пры згаранні даваў менш дыму і даваў большы ціск у канале ствала. Вынаходніцтва дазволіла палепшыць балістычныя якасці зброі, паменшыць яе калібр, павялічыць пачатковую хуткасць кулі, дыстанцыю яе палёту.

Свіб А.В. – ст. навуковы супрацоўнік .

Читайте также: