“На вадаёмах Панямоння”. Пад такой назвай 15 снежня у музеі пачала працаваць выстава  з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. На ёй прадстаўлена больш за 40 экспанатаў. Сярод іх кнігаўка, турухтан, вялікая паганка, выдра, вялікі бугай, бабёр і іншыя.

 Прынёманскі край! Гэта адзін з маляўнічых куткоў роднай Беларусі. Прырода шчодра надзяліла наш край разнастайнымі ландшафтамі, вядомымі сваёй непаўторнай прыгажосцю, багаццем рэк і азёр, векавымі пушчамі і асобнымі невялікімі ўчасткамі лесу з каштоўнымі пародамі дрэў. У нашым краі звыш 180 помнікаў прыроды.  Гэта старажытныя паркі, каштоўныя сваім прыродным складам, геалагічныя агаленні і камяні – волаты, якія распавядаюць аб гісторыі прыроды нашага краю.

Даволі багатая фауна Гродзеншчыны. На тэрыторыі вобласці можна сустрэць звыш 50 відаў млекакормячых. Гэта грацыёзныя дзікія козы, флегматычныя барсукі, каварныя рысі, выдры, куніцы, вогненныя лісы.

Над лугамі, палямі, балотамі параць ястрабы, канюкі, асаеды, каршуны, беркуты. Дудзіць удот, свішча залатая івалга.  А ў ранішнім сонцы танчаць шэрыя жураўлі. Больш за дзвесце трыццаць відаў птушак жывуць у нашых лясах, балотах, лугах, палях і вадаёмах.

Запрашаем вас на экскурсію, дзе  вы пазнаёміцеся з найбольш цікавымі відамі птушак, звяроў, якія жывуць на балотах, лугах і паблізу вадаёмаў.

You may also like...