Ноч у музеі

Штогод 18 мая святкуецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень музеі адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых. Да свята прымяркоўваецца адкрыццё выстаў, фестываляў, праводзяцца тэматычныя лекцыі, экскурсіі, акцыі “Ноч музеяў”. Упершыню акцыя прайшла ў 1997г. у Берліне. Ідэя правядзення яе мела значны поспех. З кожным годам да яе далучаюцца музеі розных краін. Сёлета 19 мая жыхары і госці Дзятлава маюць магчымасць наведаць Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей не толькі днем, але і вечарам.
Праграма пачнецца ў 19.00 адкрыццём свята “Ноч у музеі”.
19.40 – адбудзецца тэатралізаваная экскурсія;
19.40 – майстар-клас “Музейны сувенір”;
21.00 – адкрыццё выставы “Вясёлкавыя мары Здзецельскіх талентаў”;
21.50 – відэапрэзентацыя нумізматычнай выставы “Адкрытыя фонды”;
22.20 – прэзентацыя новага праекта музея “Музей будучага”;
22.30 – танцавальная праграма “Пад гукі патэфона”.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, сувенірная лаўка. Кошт білета адзіны для ўсяго свята: дзіцячы – 5.000 руб., дарослы – 10.000 руб.
Сардэчна запрашаем. Будзем рады бачыць вас у музеі!

You may also like...