«Родная старонка»

4 снежня ў музеі пачала працаваць выстава жывапісу мастакоў Івана і Юрыя Козелаў. На ёй прадстаўлена 35 палотнаў, якія адлюстроўваюць беларускую прыроду і архітэктурную спадчыну нашай краіны.
Браты — Юрый і Іван Козелы — родам з вёскі Гнаінскія Дзятлаўскага раёна. Скончылі Беларускую Дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне жывапісу. Стажыраваліся ў творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік М.А.Савіцкі.
Іван з 1999г. а Юрый з 2000г., з’яўляюцца Членамі Беларускага саюза мастакоў.
Два брата працягваюць лепшыя традыцыі айчыннай школы рэалістычнага жывапісу. Іх яднаюць шчырая замілаванасць някідкімі вясковымі краявідамі, любоў да сівой даўніны. Карціны прасякнуты паэтычным настроем, лірызмам, цеплынёй, яны пазбаўлены штампаў і надуманых вобразаў. 

      Запрашаем наведаць выставу, якая будзе працаваць да 27 студзеня 2013г., штодзённа, з 10.00 да 18.00 гадзін.

You may also like...