Дваранін Арсень Міхайлавіч

ДваранінДваранін А.М. нарадзіўся 13.04.1949 г.у в.Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член Саюза мастакоў рэспублікі Беларусь з 1989 г.

У 1964 г. закончыў Жукоўшчынскую васьмігодку. Пазней паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, які закончыў у 1968 г. Дыпломнай работай студэнта-выпускніка быў архітэктурны праект, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая работа прынесла першы поспех – яна экспанавалася на ВДНГ у Маскве і атрымала залаты медаль. Пасля заканчэння тэхнікума А.Дваранін працаваў архітэктарам у Брэсцкім праектным інстытуце “Белдзяржпраект”. У 1973г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які закончыў у 1977г. Дыпломная работа А.Двараніна – праект Мінскага мастацкага вучылішча – экспанавалася на Усесаюзнай выставе дыпломных работ у Вільнюсе. Пазней Арсень Міхайлавіч пераехаў з Мінска ў Гомель, дзе жыве і цяпер.

Асноўная тэма творчасці — гэта сцвярджэнне прыгажосці прыроды, прыгажосці чалавека.

Мастак працуе ў жанры жывапісу – партрэт, пейзаж, нацюрморт (“Партрэт сына”, “Лістапад”, “Лён цвіце”, “З матылём” і іншыя).

А.Дваранін – аўтар многіх праектаў мастацкага аздаблення памяшканняў (Гомельскі музычны коледж, музычная школа і інш.).

А.Дваранін прымаў удзел у розных абласных і рэспубліканкіх выставах, а таксама міжнародных – у Польшчы (1987г.), Францыі ( 1991г.). У 1995г. ў Францыі была арганізавана персанальная выстава мастака. Яго габелены набылі і дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Гомельскім і Рэчыцкім музеях, а таксама за мяжой – у Францыі, пасольстве Беларусі ў Бельгіі (Брусель), прыватных калекцыях розных краін.

Яго творы зберагаюцца ў музеях і прыватных калекцыях Францыі, Бельгіі, Расіі, Германіі, ЗША, Галандыі, Польшчы.

Читайте также: