Стаянка перыяду неаліту ў в. Гезгалы

DSC01790

Стаянка перыяду неаліту ў в. Гезгалы — помнікі археалогіі, з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578. Размешчана праз 1,5 – 1,7 км на паўночны захад ад вёскі ўніз па цячэнню ракі на выступе левабярэжнай тэрасы р.Моўчадзь пад лініяй электраперадач. Вышыня над вадой да 5 м. На плошчы памерамі 30 м / 70 м выяўлены культурны пласт таўшчынёй да 0,3 м. Праз 0,2 км ўверх па цячэнню ў абрыве берага прасочваецца крэйдавае радовішча з пластамі крамянёвых канкрэцый. Павольна размываецца цячэннем ракі. Дакладныя памеры помніка не ўстаноўлены. Верагодна, яны супадаюць з прыроднымі межамі павышэння левабярэжнай тэрасы Моўчадзі, якое абмежавана з заходняга і ўсходняга бакоў руслам ракі і забалочаным участкам. Агульная плошча 6000 м.кв.

Читайте также: