Гісторыка-культурныя каштоўнасці Дзятлаўскага раёна.

Касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ХVІІ ст.

Пабудаваны ўладальнікам мястэчка, падканцлерам Вялікага княства Літоўскага Казімірам Львом Сапегам. Касцёл размешчаны ў цэнтры горада, на былой Рыначнай плошчы (цяпер плошча 17 Верасня). Помнік архітэктуры барока.

Палац Радзівілаў, 1751 г., г.Дзятлава.

Каменны будынак пабудаваны па фундацыі Дамініка Мікалая Фаустына Радзівілаў на месцы разбуранай шведамі драўляна-земляной крэпасці К.І.Астрожскага.
Палац – рэдкі помнік архітэктуры барока і ракако.

Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла 1875 г., в.Вензавец.

Пабудавана на месцы старой царквы, якую разабралі ў 1871 г. Архітэктура новай Свята-Петрапаўлаўскай царквы была вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стыле.

Царква Уздвіжання Крыжа Гасподняга, 1897 г., в.Войневічы.

Царква з’яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства.

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пач.ХХ ст., в.Дварэц.

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана з цэглы на месцы папярэдняга струхнелага храма, які быў перанесены на могілкі.

Царква Святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба, 1886 г., в.Накрышкі.
Архітэктурная выразнасць збудавання дасягаецца спалучэннем мастацкай муроўкі сцен з антыкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Царква Нараджэння Прысвятой Багародзіцы, 1879 г., г.п.Наваельня.

 

Новая мураваная царква пабудавана на месцы спаленай. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Царква Святога Велікамучаніка Георгія Пераможцы, пач. ХХ ст., в.Горка.

 

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, 1926 г., в.Явар.

Пабудавана з бетонных блокаў у неарускім стыле. Ярусная кампазіцыя храма створана ў традыцыях драўлянага дойлідства Рускай Поўначы.

Капліца, 1908 г., в.Лапушна.

Помнік архітэктуры класіцызму. Фамільная капліца-пахавальня ўладальнікаў маёнтка Енкаў (Чэнкаў).

Капліца, 1813 г., г.Дзятлава.

 

Помнік архітэктуры класіцызму.

Касцёл Божага Цела, 1904 г., в.Дварэц.

Помнік архітэктуры неабарока. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай без тынкоўкі.

Касцёл Святога Іосіфа, в.Руда-Яварская.
Пабудаваны ў 1904-1909 гг. з цэглы на месцы папярэдняга храма 18ст., які к канцу 19ст., нягледзячы на пастаянныя рамантаванні, прыйшоў у заняпад.

Касцёл Святых Анёлаў Апекуноў, в.Раготна.
У 1400 годзе храм быў заснаваны Барталамеем Дэ Раготна (гетман Вялікага княства Літоўскага). Першы касцёл спалілі татары, другі – спалілі шведы. Цяперашні храм быў пабудаваны ў 1840 г. стараннямі прыхаджан і настаяцеля.

Брацкая магіла, г.Дзятлава.
Пахаваны 64 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944гг. Сярод пахаваных – воіны 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, што загінулі пры вызваленні пасёлка, а таксама Героі Савецкага Саюза П. Г. Пятроў і Я. Я. Фогель.

Брацкая магіла, г.п.Казлоўшчына.
Пахаваны 176 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944гг. Сярод пахаваных – воіны 129-й стралковай дывізіі 40-га стралковага корпуса 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944г. пры вызваленні паселка і навакольных населеных пунктаў. У 1950 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Помнік І.Ю.Філідовічу, г.Дзятлава.

Помнік створаны скульптарам Салятыцкім і ўстаноўлены ў 1980 г. У снежні 1942 г. Іосіф Юр’евіч Філідовіч паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

Брацкая магіла, г.п.Наваельня.
Пахаваны 150 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях 1944г. Сярод пахаваных – воіны 169-й і 269-й стралковых Рагачоўскіх Чырвонасцяжных дывізій 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944г. пры вызваленні Наваельні і навакольных населеных пунктаў, а таксама герой Савецкага Саюза Іван Сяменавіч Фурсенка.
Помнік ушанавання памяці загінуўшых землякоў, 1941 г. в.Харашкі.
На ўшанаванне памяці 10 актывістаў – арганізатараў калгаса “Камунар”, якіх 6 жніўня 1941 года загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі, у 1964г. пастаўлены абеліск.

Фрагменты парку былой сядзібы, ХІХ ст., в.Жукоўшчына.

Пейзажны парк быў закладзены, калі знаходзіўся ва ўладанні Эдмунда Корсака. Па перыметру праходзяць тры алеі: грабавая, ліпавая і яловая. Парк абсаджаны дрэвамі мясцовых парод (клён, ясень, бяроза, асіна, граб, каштан).

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна знаходзяцца 20 помнікаў археалогіі, якія ўключаны ў Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – стаянкі, курганныя і каменныя могільнікі, гарадзішчы і паклонныя камяні.

Читайте также: