Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў у в.Нясілавічы

Несил-5   Несил-1

Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў у в. Нясілавічы  — помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

Стаянка Нясілавічы 1. Размяшчаецца за паўночнай ускраінай вёскі, побач з асфальтавай шашой Дзятлава – Ліда, на буйным пясчаным узгорку паміж левымі берагамі р.Нёман і р.Моўчадзь. Культурны пласт да 0,3 м. Моцна пашкоджана буйным кар’ерам, развеяна. Дакладныя памеры не ўстаноўлены. Памеры сучаснага агалення, якое абмежавана ваколіцамі вёскі і лесам – каля 30м × 110м (з З на У і з Пд на Пн).

Стаянка Нясілавічы 2. Размяшчаецца праз 0,6 – 0,7 км амаль на захад (ПнЗЗ) ад вёскі і асфальтавай шашы Дзятлава – Ліда, праз 0.3-0,4 км на З ад гаспадарчых пабудоў і сіласных ям, на дзюне левабярэжнай поймы р.Нёман. Дакладныя памеры не ўстаноўлены. Верагодна, адпавядалі прыродным межам дзюны. Памеры сучаснага агалення з канцэнтрацыяй артэфактаў, якое абмежавана па перыметру лесапасадкамі – каля 50×60 м (з З на У і з Пд на Пн).

Стаянка Нясілавічы 12. Размяшчаецца праз 0,9 – 1,1 км на паўднёвы-захад ад вёскі і асфальтавай шашы Дзятлава-Ліда праз 0,3 км на поўнач ад стаянкі Нясілавічы 6, на паўднёвым краі моцна развеянай дзюны на левым беразе Нёмана. Культурны пласт да 0,5 м. Паўночны край засаджаны лесам, развеяная частка – лесапасадкай. Дакладныя памеры не ўстаноўлены. Прыблізныя – каля 2 га (100 × 200 м). Асноўная канцэнтрацыя знаходак прыпадае на паўночна-ўсходні край на плошчы каля 900 м.кв.

Читайте также: