Курган ў в. Абелькавічы
Курган ў в.Абелькавічы – помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 размешчаны за 0,5 км на ўсход ад вёскі.
Тэрыторыя помніка – 300 м2. Шырыня помніка складае 15 м, даўжыня – 20 м, вышыня – 3 м. Узгорак выцягнуты з поўначы на поўдзень. На ўзгорку было “татарскае кладбішча”, знаходзілі чарапы.Гэта сведчыць пра існаванне на ўзгорку каменнага могільніка перыяду позняга сярэднявечча.