Бяленка Аляксандр Канстанцінавіч (Нікіфар Жальба)

Бяленка

Бяленка Аляксандр Канстанцінавіч (1898 — 1991 гг. ) — паэт Заходняй Беларусі.

А. К. Бяленка нарадзіўся ў 1898г. ў вёсцы Гірычы  Дзятлаўскага раёна. Маленства хлопчыка было не вельмі радасным. Працаваў парабкам у багатых людзей, а потым батрачыў. З маленства быў вельмі здольны да навукі, таму бацькі аддалі яго ў царкоўна-прыходскую школу. Вучоба яму давалася вельмі лёгка, ён шмат чытаў, цікавіўся кнігамі, газетамі і часопісамі. Вершы Н.Жальбы (“На Усход”, “Замест вянка на магілу брата, забітага 23.XI.35г” і інш.) прысвечаны жыццю мясцовага сяляніна. У роднай вёсцы ён ставіў  беларускія спектаклі (“Калісь”, “Збянтэжаны Саўка”), арганізаваў гурток Беларускай грамады.

Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Полышчы многія вершы Н. Жальбы надрукаваць было нельга, але яны бытавалі пад саламянымі стрэхамі, распаўсюджваліся вусна.

Першыя допісы Жальбы з’явіліся ў газетах “Наш сцяг” і “Змаганне” у 1923г. Друкаваўся ў “Беларускай ніве”, газеце “Жыццё вёскі”, “Беларускай газеце”, часопісе “Шлях моладзі”.

Разам з рознымі допісамі, найперш пра культурную працу свядомай беларускай моладзі на вёсцы, Нікіфар Жальба спрабуе пісаць і дасылаць у Вільню і свае вершы.

Арышты, допыты, паліцэйскія пагрозы і папярэджанні выпалі на долю паэта-змагара. Аднак насуперак усяму ён стаў членам КПЗБ, старшынёй Таварыства беларускай школы ў Труханавічах. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Бяленка быў партызанскім сувязным.

Читайте также: