Выстаўка «Папараць кветка — кветка Беларусі»

9 кастрычніка ў Дзятлаўскім музеі прайшло адкрыццё выстаўкі «Папараць кветка — кветка Беларусі». Дакрануцца да нацыянальнай фальклорнай спадчыны, вярнуцца ў свет дзяцінства наведвальнікам музея дапамогуць работы мастакоў мінскага клуба «Папараць кветка». Выстаўка пазнаёміць гасцей не толькі з першымі беларускімі цацкамі, а і з лялькамі-берагінямі, міфічнымі персанажамі. Для параўнання ў экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя рускія лялькі.
_MG_0697_MG_0690_MG_0689

Читайте также: