Стаянка перыяду бронзавага веку ў в. Латышы

IMG_0254

Стаянка перыяду бронзавага веку ў в. Латышы — помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578. Размяшчаецца праз 1,5 км амаль на захад ад вёскі (уніз па цячэнню), адразу за ўскрайкам лесу, на краі левабярэжнай тэрасы р.Нёман, насупраць пясчанага вострава пасярод ракі, вакол некалькіх дубоў. Культурны пласт ад 0,25 м да 0,5 м. Павольна размываецца цячэннем ракі. Дакладныя памеры помніка не ўстаноўлены. Верагодна, яны супадаюць з прыроднымі межамі павышэння левабярэжнай тэрасы Нёмана. Паўднёвай мяжой помніка з’яўляецца ўскваіна лесу з дубамі, паўночнай – русла ракі. Тэрыторыя – 6000 м.кв.

Читайте также: