Царква Святога велікамучаніка Георгія Пераможцы ў в. Горка

tn_church1511_d177

Царква Святога велікамучаніка Георгія Пераможцы ў в. Горка пабудавана ў к. 19 — пач. 20 ст. з цэглы. Храм падоўжна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух’ярусная шатровая званіца, бабінец, асноўны аб’ём, квадратная ў плане апсіда. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на цылендрычным барабане, устаноўленым над пакатым чатырохсхільным дахам. Над шатром званіцы таксама цыбулепадобная галоўка на цыліндрычным барабане. Здвоеныя арачныя вокны з броўкамі і складанымі фігурнымі ліштвамі. У дэкоры кнтынкаваных фасадаў выкарыстаны лапаткі, зубчастыя франтоны і фрызы, нілепадобныя аркі – нішы. Галоўны ўваход вырашаны ганкам з лесвіцай і навіссю кілепадобнай формы. У інтэр’еры цэнтральная зала абмежавана буйнай аркадай. Царква — помнік псеўдарускага стылю.

Читайте также: