Царква Уздвіжання Крыжа Гасподня ў а.г. Войневічы

DSC03060

Царква Уздвіжання Крыжа Гасподня ў а.г. Войневічы пабудавана ў 1897 годзе з дрэва. Адназрубная пабудова з двухсхільным дахам. Над алтарнай часткай цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход вырашаны ганкам з навіссю на 2-х слупах. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі вокнамі ў простых ліштвах і вертыкальнымі бэлькамі сцяжкамі ў прасценках, цокальны пояс над высокім фундаментам ашаляваны вертыкальна. Помнік архітэктуры драўлянага дойлідства.

Читайте также: