Аблажэй Алег

АблажэйАблажэй Алег (06.05.1954 – 18.05.2016 гг.)

  Нарадзіўся Аблажэй Алег у в.Лезнявічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і, беларускі і літоўскі мастак, жывапісец, графік. У 1977г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. З 1977г. па 1979г. служыў у войску. У 1980 па 1985 гг. вучыўся ў Вільнюскім мастацкім інстытуце па спецыяльнасці “Графіка”. Працаваў як ілюстратар кніг мастацкай літаратуры. Сярод іх “Гуканне вясны” В.Жуковіча, “Гарадніца” Д.Бічэль-Загнетавай, выдадзеныя ў Мінску, «Шведскія казкі” Э.Хэмінгуэя, зборнік “Сербская паэзія”, выдадзеныя ў Маскве, “Казка пра Султана”, выдадзеная ў Вільнюсе.

Выдаў у Польшчы зборнік сваіх літаратурных твораў “Сем казак пра каралеўнаў”, аформлены ім самім. З’яўляецца мастацкім рэдактарам газеты “Рунь”. Афармляе дзіцячы часопіс “Лола”.

Аўтар партрэтаў грамадскіх і культурных дзеячаў Літвы, пейзажаў, серый карцін у якіх увасоблены вобразы жанчын.

Удзельнічаў у выставах у Літве, Латвіі, Эстоніі,Беларусі, Польшчы, Германіі.

Читайте также: