Выстаўка «Навагодняя мазаіка»

Дзятлаўскі музей запрашае правесці прыемныя гадзіны Новага года і Калядных свят, наведаўшы цудоўную казачную выстаўку «Навагодняя мазаіка».
Больш за 100 экспанатаў выстаўкі пазнаёмяць Вас з Навагоднімі персанажамі, шыкоўнымі цацкамі, сувенірамі ручной работы. Мелодыі Навагодніх песень, хараводы, гульні, створаць атмасферу свята на ўвесь 2016 год.
Выстаўка працуе кожны дзень з 3 студзеня па 3 лютага з 8.00 да 17.00 гадзін. Кошт білета для дзяцей — 5.000 рублёў, для дарослых — 7.000 рублёў, экскурсійнае абслугоўванне 20.000 рублёў.
Са святам, паважаныя сябры! DSC00655

Читайте также: