Абрад «Вяселле па-Дзятлаўскі»

УК «Дзятлаўскі музей» прапануе маладым парам цікавую праграму з вясельнай абраднасцю, добрымі пажаданнямі, рознымі прыкметамі і забабонамі.
Супрацоўнікі музея ў нацыянальных касцюмах сустрэнуць маладых збітнем, правядуць абрад «пасад маладых на дзяжу», пры гэтым маладыя даведаюцца пра розныя прыкметы і забабоны, раскажуць пра прыгатаванне маладой вясельнага пасагу. Маладая праверыць сваю прыткасць за калаўроткам і ў прасаванні бялізны з дапамогай качалка і валка, малады павінен будзе жорнамі змалоць зерне, каб маладая гаспадыня магла спячы хлеб. Беларускае вяселле заўсёды рабілі з песнямі і скокамі, таму і мы запросім маладых танцаваць. Пасля заканчэння абраду маладыя і іх госці могуць сфатаграфавацца ў залах нашага музея .

Паслуга каштуе 250 000 рублёў.
dscf1361dscf1365dscf1362

You may also like...