Навіны

Да 85-гадовага юбілея мастака-кераміста, члена Саюза мастакоў Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага плануецца выпуск кнігі-каталога яго работ. 285 работ мастака з’яўляюцца экспанатамі Дзятлаўскага музея, яшчэ каля 70 прадметаў музейнага значэння могуць папоўніць фонды музея. У каталоге размесцяцца фотаздымкі яго работ, успаміны аб жыцці і дзейнасці аўтара, у тым ліку і на Дзятлаўшчыне. Выданне кнігі будзе прымеркавана да знакавых падзей года: Года культуры, юбілея мастака-кераміста, юбілея Дзятлаўскага музея.

You may also like...