Фонды за 2015 год

За 2015 год асноўныя фонды Дзятлаўскага музея папоўнілі 274 экспаната, сярод якіх найбольш цікавыя і каштоўныя:
— ядро дальняга бою, 18-19стст., Расійская Імперыя;
— крэсла барочна-ракайльнага стылю, пач.ХІХст., Расійская Імперыя (з Дзятлаўскага палаца Радзівілаў);
DSC00713

— пінжак Сяргея Хмары (Сіняка), 50-60-я гады ХХст., Вялікабрытанія (пісьменнік, паэт, журналіст, выдаўца, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі );
— сякерка крамянёвая, неаліт-бронза (5-3ст. да н.э.);DSC00709

— часопіс “Царкоўныя ведамасці” №32, 1897г. і №18, 19110г. Сінадальная тыпаграфія, г.Санкт-Пецярбург;
— самавар рускі, Расійская Імперыя, к.ХІХст.;
— часопіс “Шлях моладзі” №1, 3, 5, 7, 9-11, 13-17, Польская Рэспубліка (ІІ Рэч Паспалітая), 1937г.;
— рэцэпт аптэчны аптэкі і лабараторыі фармацэфтычнай у м.Здзенцёла, 1934г.
DSC00718

You may also like...