Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

2551
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у горадзе Гродна збярэ гасцей 3-4 ліпеня 2016 года. Фестываль ужо зарэкамендаваў сябе як свята, на якім дэманструе сваё майстэрства усё большая колькасць прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, дзе працуе кампетэнтнае журы ў складзе вядомых дзеячаў культуры і мастацтва. У ім удзельнічаюць як калектывы, якія даўно заявілі пра сябе, так і маладыя, чый вопыт выступлення на вялікай сцэне пакуль абмежаваны. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур становіцца ўсё больш маштабным і пашырае колькасць удзельнікаў. Такога фестывалю няма ў іншых краінах. Ён дае магчымасць паказаць культуру і традыцыі свайго народа, дэманструе палітыку роўнасці ўсіх нацыянальнасцей. Форум збліжае і аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, садзейнічае захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым узаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/culture/view/xi-respublikanski-festyval-natsyjanalnyh-kultur-zbjare-gastsej-3-4-lipenja-2016-goda-37118-2015/