Селішча і курганны могільнік перыяду сярэднявечча, селішча перыяду сярэднявечча ў в. Дзям’янаўцы

IMG_0261 IMG_0259

Курганны могільнік перыяду сярэднявечча, селішча перыяду сярэднявечча ў в.Дзям’янаўцы  — помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578. Знаходзіцца за 1,5 км на захад ад вёскі, у лесе, каля развілкі дарог на в.Шэршні. У хваёвым лесе захавалася 7 круглых курганоў вышынёй ад 0,8 да 1,2 м, дыяметрам 8 – 12 м, і 1 прадаўгаваты курган памерам 30×15 м, вышынёй 1,8 м. Раскопкі не праводзіліся.

IMG_0267

Селішча знаходзіцца на заходняй ускраіне в.Дзям’янаўцы, за апошняй сядзібай, на левым беразе р.Нёман. Вышыня яго над поплавам ракі – каля 2,5 м, плошча 90×30 м. На селішчы захаваўся культурны пласт цёмнай афарбоўкі, з дамешкай вуголля, магутнасць пласту 0,4 м. Раскопкі не праводзіліся.

Читайте также: