Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы у в.Явар

DSCN0280

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца ў цэнтры  вёскі Явар. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя з бетонных блокаў.

Будынак трох’яруснай кампазіцыі. Складаецца з прамавугольных у плане, накрытых двухсхільнымі дахамі аб’ёмаў прытвора, бабінца, асноўнага аб’ёму і апсіды з прыбудоўкай. У завяршэнні храма – макаўка на двух’ярусным чацверыковым барабане. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі. Царква — помнік неарускай архітэктуры.

Читайте также: