Ражко Вікенцій Іванавіч

Ражко

Беларускі мастак, Ражко Вікенцій Іванавіч нарадзіўся  28.02.1948 г. у в.Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна, у сялянскай сям’і. Сябра Беларускага Саюза мастакоў. Скончыў сярэднюю школу ў мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута. Выкладаў маляванне ў сярэдняй школе №1 Зэльвы. У 1975г. пераязджае ў Ваўкавыск, дзе працуе ў філіяле гродзенскага камбіната “Мастацтва”, два гады  — ў СШ № 6 .  З 1994 г. выкладае ў Ваўкавыскай педагагічнай каледжы. Удзельнік выставаў з 1968 г. Асноўны жанр творчасці мастака — пейзаж (акварэль),таксама ён піша партрэты, бытавыя кампазіцыі. Сярод яго твораў: “Партрэт сястры” (1978), Размова” (1987), “Мокрае надвор’е” (1995), “Промні сонца” (1996), “Вясновая цяплынь” (1996) і інш.

Дзякуючы настойлівай працы, пастаяннаму пошуку, мастак авалодаў сакрэтамі акварэльнага жывапісу, менавіта ў гэтым жанры знайшоў сваё прызванне.

Работы Вікенція Ражко выстаўляліся на абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выставах. Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях  Польшчы, Чэхіі, Канадзе, Германіі.

Читайте также: