Аляксей Аляксандравіч Яновіч

5c4bfaddf88ea9ed4063ac60c6fbe395
Аляксей Аляксандравіч Яновіч нарадзіўся 18 снежня 1939 года ў в.Зачэпічы Дзятлаўскага раёна. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут у 1961 годзе. Працаваў старшым, галоўным аграномам Гродзенскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі з 1961 па 1967 гады, пасля намеснікам загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Гродзенскага абкома партыі. З верасня 1969 года першы сакратар Карэліцкага райкома партыі. З лістапада 1980 года намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, загадчык сельгасаддзела ЦК КПБ, старшыня Магілеўскага аблвыканкама, першы намеснік кіраўніка апарата Вярхоўнага Савета СССР, начальнік уупраўлення аграпрамысловага комплекса апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі.

Читайте также: