Пятрусь Граніт (Іван Пятровіч Івашэвіч)

Граніт

Пятрусь Граніт  (11.01.1909-14.01.1980 гг.)

Нарадзіўся ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Рана давялося яму выконваць усю цяжкую работу па гаспадарцы. Шмат нягод перажыў у складаныя часы грамадзянскай вайны. Вучыўся прыхваткамі ў розных настаўнікаў. У 1927-1939 гг. працаваў брукарам у родных мясцінах. Пад уплывам вызваленчага руху перыяду Грамады, пад непасрэдным уздзеяннем П.Граніт пачаў пісаць вершы, уключыўся ў культурна-асветныя справы і падпольную рэвалюцыйную барацьбу на вёсцы. У 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Не раз арыштоўваўся, зведаў катаванні ў дэфензіве. Першы верш апублікаваў у 1933 г. у віленскай “Беларускай газеце”. Друкаваўся ў газетах “Наша воля”, “Беларускі летапіс” і інш. У час Айчыннай вайны П.Граніт – сувязны партызанскай брыгады “Барацьба”. Вершы яго адлюстроўваюць нянавісць да фашысцкіх акупантаў. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педвучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945-1971). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей “Сцяжынка” (1978).

 

 

Читайте также: