Касцёл Святога Іосіфа ў в. Руда Яварская

SAM_0590

Касцёл Святога Іосіфа ў в. Руда Яварская пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва. Кампазіцыя ўключае прамавугольныя зрубы бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай алтарнай часткі з сакрысціямі. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца пабудаваная над бабінцам чацверыковая вежа-званіца з шатровым дахам. Над пальмавым дахам алтарнай часткі – шатровая вежачка на чацверыковам барабане. Унутры пры ўваходзе – хоры на 4 слупах і лесвіца. Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства.

Читайте также: