Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вензавец

DSCN0341

У цэнтры вёскі Вензавец знаходзіцца Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла, пабудаваная ў 1875 годзе з цэглы і бутавага каменю. Складаецца з кубападобнага асноўнага аб’ёму, трох’яруснай шатровай званіцы і паўцыркульнай алтарнай часткі. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага культавага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя і паўкруглыя ліштвы, лапаткі, карнізы. Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю рэгіянальнага значэння.

Читайте также: