Касцёл Божага Цела ў а.г. Дварэц,

kostel13957_d314

Касцёл Божага Цела ў а.г. Дварэц — помнік архітэктуры неабарока. Пабудаваны ў 1904 годзе з цэглы.  Двухвежавая трохнефавая базіліка. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя – аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, карнізам. У завяршэнні фасада 2 бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Унутраная прастора падзелена ступамі на нефы, перакрыцці скляпеністыя.

Читайте также: