Барыс Адамавіч Булат

булат Адзін з арганізатараў партызанскага руху на Гродзеншчыне, камандзір Ленінскай партызанскай брыгады, герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін горада Ліды, Барыс Адамавіч Булат нарадзіўся 27 ліпеня 1912 гг у г. Тула. Працаваў на заводах рабочым. У 1932 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У тыя трывожныя часы, калі фашысты захапілі ў Германіі ўладу і ўзнікла пагроза вайны, Б. А. Булат вырашыў звязаць свой лёс з арміяй, каб у любую мінуту быць гатовым абараняць сваю Радзіму.
У 1936 г. ён скончыў 1-ю Савецкую аб’яднаную ваенную школу імя ВЦВК і стаў кадравым афіцэрам.
Вялікая Айчынная вайна застала Б. А. Булата на заходняй граніцы. Ён займаў пасаду памочніка начальніка аператыўнага аддзела штаба 31-й танкавай дывізіі. З першай гадзіны вайны гэтая дывізія ўступіла ў бой з ворагам, аднак хутка вымушана была адступіць. 27 чэрвеня капітан Булат быў цяжка паранены.
З групай байцоў ён дабраўся да бальніцы у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна, дзе яму ампутавалі руку. Калі немцы захапілі Дзярэчын, яны вывезлі раненых у лагер ваеннапалонных у Слонім, а потым у Баранавічы. Адсюль палонных адпраўлялі на захад. 12 верасня 1941 г. Б. А. булату ўдалося уцячы з эшалона. З групай таварышаў ён пачаў прабірацца ў Дзярэчын, дзе паспеў пазнаёміцца з добрымі, патрыятычна настроенымі людзьмі.
Хутка ён знаходзіць прытулак у селяніна в. Бердавічы. Былога члена КПЗБ Міхаіла Іванавіча Утліка. Булат разам з гаспадаром усю зіму рыхтаваліся да партызанскай барацьбы. Яны збіралі зброю і боепрыпасы, устанавілі сувязь з другімі байцамі і афіцэрамі Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне, наладзілі разведку ў населеных пунтках, дзе былі варожыя гарнізоны.
У канцы красавіка 1942 г. Б. А. Булат з невылікай групай байцоў пачаў актыўныя дзеянні. Яны напалі на памяшканне гміны ў в. Сянькоўшчына, забілі трох паліцэйскіх, узялі ў палон начальніка паліцэйскага ўчастка, захапілі 13 вінтовак, шмат патронаў. Так узнікла партызанская група, у якой было 27 чалавек. Камандзірам выбралі Б. А. Булата. Аб першапачатковых дзеяннях гэтай групы даюць прадстаўленне кароткія запісы ў дзённіку Б. А. Булата за 1942 год.
“13 мая. Атрад папоўніўся яшчэ пяццю байцамі. 20 мая. Разбілі варожы гарнізон у мястэчку Галынка. Знішчылі дакументы, захапілі 12 вінтовак, радыёпрёмнік, тры веласіпеды, пячаткі, штампы. 1 чэрвеня. Каля Азарніцы разабралі рэйкі, рух цягнікоў затрымаўся на суткі. У той жа дзень правялі растлумачальную работу ў вёсцы Голі. 20 чэрвеня. У вёсцы Лыскі ў трохгадзінным баі забілі 30 фашыстаў, узялі адну аўтамашыну, дзве знішчылі…”
Пасля гэтага група Б. А. Булата вымушана была перайсці на правы бераг Шчары. Размясцілі свій лагер у Дубароўскім лесе. Тут да іх далучыліся групы У. К. Лябецкага, П. І. Булака, В. І. Пішчуліна, Г. Караля. На агульным сходзе прынялі пастанову ўтварыць аб’яднаны партызанскі атрад, камандзірам якога выбралі Б. А. Булата.
Аб’яднанне патрызанскіх груп, утварэнне адзінага камандавання дазволілі палепшыць агульнае кіраўніцтва, распрацоўку баявых аперацый. Прыкладам можа быць аперацыя па разгроме варожага гарнізона у Дзярэчыне, у час якой больш 50 фашыстаў было забіта, 20 узята ў палон, захоплены багатыя трафеі.
Яшчэ больш узмацніліся ўдары партызан па ворагу, калі ў снежні 1942 г. была створана Ленінская брыгада, камандзірам якой назначаны Ф. М. Сінічкін, а начальнікам штаба – Б. А. Булат. Брыгадзе давялося прайсці праз вялікія выпрабаванні ў час першай блакады Ліпічанскай пушчы ў снежні 1942 г.
Умелым, вопытным камандзірам і смелым воінам паказаў сябе Б. А. Булат у адной з найбольш вялікіх аперацый брыгады – разгроме варожага гарнізона ў райцэнтры Жалудок у маі 1943 г. Тут ён быў паранены трэці раз. Ледзь паспеў паправіцца, як яго назначылі камандзірам Ленінскай партызанскай брыгады.
Восенню 1943 г. Б. А. Булата адазвалі ў абком партыі і прызначылі начальнікам аператыўнага аддзела абласнога партызанскага цэнтра. Аднак не па душы была Барысу Адамавічу штабная работа, ён ірваўся ў бой. Гэта заўважалі і даручылі яму аб’яднаць у адну брыгаду некалькі разрозненых атрадаў, якія дзейнічалі на заходняй ускраіне Налібоцкай пушчы. Заданне ён паспяхова выканаў.
У пачатку чэрвеня 1944 г. праз абком партыі Б. А. Булат атрымаў выклік у маскву. 9 чэрвеня самалёт з партызанскага аэрадрома з Б. А. Булатам і параненымі партызанамі ўзняўся ў неба і перасёк лінію фронту. У партызанскі край Барыс Адамавіч больш ужо не вярнуўся. А хутка беларуская зямля была вызвалена ад немцаў.
У ліпені 1944 г. Б. А. Булат вырнуўся ў Мінск. 15 жніўня 1944 г. яму было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны Б. А. Булат скончыў Вышэйшую школу харчовай прамысловасці, працаваў на розных пасадах у савецкіх і гаспадарчых установах. Памёр Б. А. Булат 27 сакавіка 1984 г.улица Булата

Читайте также: