Прамень Гарасім (Пышко Іван Іванавіч)

Прамень

Прамень Гарасім  (1908 – 27.07.1964) — Заходнебеларускі дзеяч і паэт, жыў і памёр на Дзятлаўшчыне.

У вершах і аўтабіяграфічных нататках I.I.Пышко (Гарасім Прамень) паўстаюць карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства і ўжо зусім жорсткай мазольнай сталасці, сталасці барацьбы. Уступіў у рады Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Быў сакратаром Зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ.

Друкавацца Іван Пышко пачаў у 1933 годзе. Яго першы верш з’явіўся ў газеце “Родны край”  I. I. Пышко меў неадольную цягу да паэзіі, што пацвярджаюць радкі яго верша:

Дабра ўсім жалаю

сынам сваіх палёў.

I горача вітаю

паэтаў-змагароў.

У 30-я гады творы Гарасіма Праменя з’явіліся ў левых і народна-франтавых выданнях: “Беларускай газеце”, “Літаратурнай старонцы”, польскім маладзёжным штотыднёвіку “Poprostu”, “Наша воля”, “Шлях моладзі”.

Пражыў Іван Пышко 56 гадоў. Ён быў жанаты, меў трох сыноў.

Читайте также: