Паважаны Фёдар Фёдаравіч! Віншуем Вас з днём нараджэння!
Жадаем Вам моцнага здароўя, даўгалецця, сямейнага шчасця і дабрабыту.
Изображение1
Красюк Фёдар Фёдаравіч, краязнавец. Нарадзіўся ў г.Дзятлава Гродзенскай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага, факультэт гісторыі і замежнай мовы. Працаваў настаўнікам, інструктарам-метадыстам на Дзятлаўскай базе юных турыстаў, адказным сакратаром раённай арганізацыі таварыства “Веды”. З 1985 па 2009 год – дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея. Даследуе сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўшчыны, гісторыю населеных пунктаў раёна. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і выданні кніг “Памяць. Дзятлаўскі раён”, “На зямлі Дзятлаўскай”. Аўтар шэрагу артыкулаў па краязнаўчай тэматыцы.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian