Капліца 1813 года ў Дзятлаве

Копия Часовня, июнь

Капліца знаходзіцца на гарадскіх могілках. Пабудавана ў 1813 годзе з каменю, абломкаў чарапіцы і цэглы. Уяўляе сабой цэласны аб’ём з паўцыркулярнай апсідай. Будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам спрашчанага дарычнага ордэра з трохвугольным франтонам. Над франтонам і алтарнай часткай невялікія квадратныя ў плане вежачкі. Бакавыя фасады прарэзаны аконнымі праёмамі, аздобленнымі шырокімі ліштвамі. У інтэр’еры сцены атынкаваны. На паўкруглай сцяне апсіды – фрэскавая размалёўка, якая імітуе алтар.

Капліца з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму.

 

 

Читайте также: