Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў

15 снежня 2015 года быў апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2015 N 485 «Аб удасканаленнi аховы археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў».

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2015 г. № 485

Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў

У мэтах удасканалення прававога рэгулявання аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў:

1.Устанавіць, што:

1.1.археалагічныя артэфакты*, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць;

1.2.пошук** археалагічных аб’ектаў*** і (або) археалагічных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (далей – дазвол);

* Для мэт дадзенага Указа да археалагічных артэфактаў адносяцца рухомыя матэрыяльныя аб’екты,

якія ўзніклі ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захаваліся ў культурным пласце (слоі) або на дне прыродных і штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, і на момант іх выяўлення не маюць уласніка.

** Для мэт дадзенага Указа пад пошукам разумеецца візуальнае або з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў, іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў абследаванне паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў з ажыццяўленнем земляных работ або без ажыццяўлення, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор і выемка рухомых матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць прыкметамі археалагічных артэфактаў.

*** Для мэт дадзенага Указа да археалагічных аб’ектаў адносяцца нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або іх комплексы разам з археалагічнымі артэфактамі і культурным пластом (слоем), якія ўзніклі ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захаваліся ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

1.3.дазвол выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах навуковым арганізацыям або музеям, у якіх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска- правававых дагавораў фізічныя асобы (далей – фізічныя асобы, якія працуюць на ўмовах дагавораў), якія адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (Археалогія)»;

валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах;

маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш чым два гады ў сукупнасці незалежна ад тэрмінаў перапынку;

1.4.дазвол выдаецца на імя фізічных асоб, якія працуюць на ўмовах дагавораў і па даручэнні навуковых арганізацый або музеяў ажыццяўляюць кіраўніцтва археалагічнымі даследаваннямі;

1.5.дзеянне дазволу можа быць прыпынена або спынена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі пры парушэнні фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, парадку правядзення археалагічных даследаванняў;

1.6.навуковыя арганізацыі або музеі пры правядзенні археалагічных даследаванняў маюць права прыцягваць іншых фізічных асоб на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў для выканання падрыхтоўчых і дапаможных работ пад кіраўніцтвам фізічнай асобы, на чыё імя выдадзены дазвол (далей – удзельнікі археалагічных даследаванняў);

1.7.выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў дапускаецца выключна фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, і ўдзельнікамі археалагічных даследаванняў;

1.8.фізічная асоба, на чыё імя выдадзены дазвол, якая пры ажыццяўленні пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў на падставе дазволу выявіла археалагічны аб’ект і (або) археалагічны артэфакт, абавязана:

правесці іх фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку;

не пазней чым у сямідзённы тэрмін з дня выяўлення археалагічнага аб’екта і (або) археалагічнага артэфакта пісьмова паведаміць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і перадаць яму выяўлены археалагічны артэфакт (за выключэннем археалагічных артэфактаў, выяўленых фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах дагавораў у дзяржаўных навуковых арганізацыях або дзяржаўных музеях). Археалагічныя артэфакты, выяўленыя фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах дагавораў у дзяржаўных навуковых арганізацыях і дзяржаўных музеях, уключаюцца ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі або музейны фонд дзяржаўнага музея;

1.9.фізічная або юрыдычная асоба, якая выпадкова выявіла ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, які можа мець гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, і на момант яго выяўлення не мае ўласніка (далей – матэрыяльны аб’ект), абавязана:

прыняць меры па захаванні матэрыяльнага аб’екта;

безадкладна прыпыніць работы або іншую дзейнасць на матэрыяльным аб’екце, якія могуць аказаць уздзеянне на дадзены матэрыяльны аб’ект;

не пазней чым у двухдзённы тэрмін з дня выяўлення матэрыяльнага аб’екта пісьмова паведаміць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і ў выпадку выяўлення рухомага матэрыяльнага аб’екта перадаць яго гэтаму органу на часовае захоўванне для прыняцця рашэння аб аднясенні такога аб’екта да археалагічнага артэфакта;

перадаць рухомы матэрыяльны аб’ект у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у выпадку аднясення яго да археалагічнага артэфакта;

1.10.мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:

у двухдзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым матэрыяльным аб’екце накіроўвае інфармацыю аб ім у абласную (Мінскую гарадскую) камісію па археалагічных аб’ектах і артэфактах (далей – археалагічная камісія), склад якой зацвярджаецца аблвыканкамам (Мінскім гарвыканкамам), для прыняцця рашэння аб аднясенні матэрыяльнага аб’екта да археалагічнага аб’екта і (або) археалагічнага артэфакта;

прымае археалагічны артэфакт ад фізічнай або юрыдычнай асобы, якая выявіла яго, па акце прыёму-перадачы, адзін экзэмпляр якога перадаецца фізічнай або юрыдычнай асобе;

у трохдзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым археалагічным аб’екце або атрымання заключэння аб аднясенні матэрыяльнага аб’екта да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб выяўленым археалагічным аб’екце і (або) археалагічным артэфакце;

у сямідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленні археалагічнага аб’екта ажыццяўляе яго агляд і складае акт агляду археалагічнага аб’екта. Для ажыццяўлення агляду археалагічнага аб’екта прыцягваюцца спецыялісты дзяржаўных навуковых арганізацый і (або) дзяржаўных музеяў;

у дзесяцідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым археалагічным аб’екце вызначае часовы рэжым утрымання археалагічнага аб’екта з указаннем тэрміну яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці ў сувязі з выяўленнем археалагічнага аб’екта – перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць прыпынены;

перадае археалагічныя артэфакты дзяржаўным музеям;

1.11.у адносінах да археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў не прымяняюцца нормы:

Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб знаходцы, аб безгаспадарнай рэчы, аб скарбе, за выключэннем пунктаў 2 і 3 артыкула 234 названага Кодэкса;

артыкулаў 18 і 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ;

1.12.набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагічных артэфактаў забараняюцца, за выключэннем выпадкаў:

набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі (дзяржаўным навуковым арганізацыям) і дзяржаўнымі музеямі (дзяржаўным музеям);

набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагічных артэфактаў (далей – рэестр), фарміраванне і вядзенне якога ажыццяўляюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або ўпаўнаважанай ёю юрыдычнай асобай;

1.13.у рэестр уключаюцца археалагічныя артэфакты, якія на дзень уступлення ў сілу гэтага Указа знаходзіліся ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб.

Фарміраванне рэестра ажыццяўляецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або ўпаўнаважанай ёю юрыдычнай асобай да 1 студзеня 2017 г.

Аднясенне матэрыяльных аб’ектаў, якія на дзень уступлення ў сілу гэтага Указа знаходзіліся ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб, да археалагічных артэфактаў і іх уключэнне ў рэестр ажыццяўляюцца на падставе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у археалагічныя камісіі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

1.14.дзяржаўныя навуковыя арганізацыі і дзяржаўныя музеі маюць пераважнае права на набыццё археалагічных артэфактаў, якія ўказаны ў абзацы трэцім падпункта 1.12 дадзенага пункта;

1.15.фізічныя і юрыдычныя асобы, якія парушылі патрабаванні дадзенага Указа, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

2.Дополнить перечень административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, утвержденный Указом Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» , пунктом 8.8 следующего содержания:

 

«8.8. Принятие решения об отнесении материальный объект археологическим артефактам и включении археологическим областная (Минская комиссия по

артефактам и включении археологическим

заявление

материального объекта к городскаядве фотографии размером)  объектам и археологическим артефактам 10 х 15 см наиболее характерной проекции материального объекта

бесплатно 30 рабочих бессрочно».

дней

3.Палажэнні падпункта 1.1 пункта 1 дадзенага Указа аб перадачы ў дзяржаўную ўласнасць археалагічных артэфактаў прымяняюцца ў адносінах да археалагічных артэфактаў, выяўленых пасля ўступлення ў сілу дадзенага Указа.

Дазволы на правядзенне археалагічных даследаванняў і на права выканання археалагічных разведак і раскопак, якія выдадзены адпаведна Міністэрствам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да ўступлення ў сілу дадзенага Указа, з’яўляюцца сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.

4.Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць:

4.1.падрыхтоўку і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта закона Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае прывядзенне законаў у адпаведнасць з дадзеным Указам;

4.2.зацвярджэнне:

парадку   выдачы   дазволу   на   права   правядзення   археалагічных   даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння;

парадку ўліку выяўленых археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў; палажэння аб археалагічных камісіях;

4.3.прыняцце іншых мер па рэалізацыі гэтага Указа.

5.Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў трохмесячны тэрмін забяспечыць:

5.1.зацвярджэнне:

парадку правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі пры іх правядзенні;

парадку фарміравання і вядзення рэестра археалагічных артэфактаў;

5.2.прыняцце іншых мер па рэалізацыі гэтага Указа.

6.Дадзены Указ уступае ў сілу ў наступным парадку:

пункты 4 і 5 дадзенага Указа – пасля яго афіцыйнага апублікавання;

іншыя   палажэнні   дадзенага   Указа –   праз   тры   месяцы   пасля   яго   афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь      А.Лукашэнка

Читайте также: