Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў а.г.Дварэц

DSC02961

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў а.г.Дварэц пабудавана ў 1886 годзе з цэглы.

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з двух’яруснай званіцы, бабінца, кубападобнага асноўнага аб’ёму і прамавугольнай у плане апсіды. Званіца завешана гранёным паўсферычным купалам з галоўкай, асноўны аб’ём – двухсхільным дахам і цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. У вонкавым дэкоры выкарыстаны прафіляваныя карніз і фрыз, руставаныя броўкі і філёнгі арачных аконных праёмаў. Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю.

Читайте также: