Гульні з вадзянымі фарбамі

dsc04136Гузнёўскі краявід

       Пад такой назвай у Дзятлаўскім музеі 16 верасня 2016 года ў 15.00 адбудзецца адкрыцце мастацкай выстаўкі Алеся Адамавіча Квяткоўскага, беларускага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, з правядзеннем майстар-класа.

13-1

      Алесь Адамавіч нарадзіўся ў Валожыне,  у 1975 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (зараз Акадэмія мастацтваў), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага роспісу. З 1978 па 2003 год Алесь Адамавіч узначальваў студыю выяўленчага мастацтва. Працаваў у Мінскай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва. Зараз выкладае ў БНТУ на архітэктурным факультэце. Сваю выкладчыцкую дзейнасць лічыць адным з галоўнейшых заняткаў свайго жыцця.

        З 1990 года ён уваходзіць у Беларускі Саюз мастакоў, працуе як мастак-жывапісец, але ніколі не забываецца пра манументальнае мастацтва і графіку. Удзельнік больш за 100 выстаў, Алесь Адамавіч мае на сваім рахунку яшчэ і 30 персанальных. Каля 150 яго работ акварэльнага жывапісу знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Расіі, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Ірландыі, ЗША, Канады, Ізраіля і Індыі.

      Выстаўка будзе працаваць з 16 верасня па 16 кастрычніка 2016 года з 9 да 17 гадзін кожны дзень акрамя панядзелка. Кошт білета: для дзяцей — 50 кап., для дарослых — 70 кап.

      Шаноўныя дзятлаўчане і госці нашага горада, запрашаем вас наведаць выстаўку і пазнаёміцца з  работамі майстра.

You may also like...