міні-выстаўка “Сведкі эпохі”
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі 23 верасня адкрылася міні-выстаўка “Сведкі эпохі”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай губерні. На выстаўцы прадстаўлены партрэты, рэчы, дакументы 19 – пач. 20 стст.
Была праведзена тэматычная экскурсія “Дзятлаўшчына ў складзе Гродзенскай губерні” для навучэнцаў Дзятлаўскай гімназіі №1. Навучэнцы даведаліся аб гісторыі утварэння Гродзенскай губерні, адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэннях, насельніцтве і вядомых асобах.