ДЗЕНЬ РАБОТНІКА КУЛЬТУРЫ

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры. Вялі праграму Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб.

З прафесійным святам работнікаў культуры дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік. Ён пажадаў ім новых творчых дасягненняў, здароўя, даўгалецця. dsc04677Віншаванні работнікі культуры таксама прымалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Я. Калодка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Казака, намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Граніт-агра» Л. І. Мядзведзьdsc04679dsc04696

У час урачыстасці лепшыя работнікі культуры былі адзначаны ўзнагародамі старшыні раённага выканаўчага камітэта, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.img_4507

Урачыстасць не абышлася без песень. Музычныя падарункі сваім калегам адрасавалі Т. Шостка, Ч. Свіб, народны хор «Ветэраны ў страі», У. Чарняўскі, група «Бархат», вакальная група настаўнікаў Дзятлаўскай школы мастацтваў, А. Чарняўская, артысты цыркавой студыі «Марсі». Песенны нумар прагучаў таксама ў выкананні В. Макарчыка.dsc04695dsc04688dsc04689img_4900

Читайте также: