Абрад «Вяселле па-Дзятлаўскі»
15 кастрычніка супрацоўнікі музея правялі для маладажонаў абрад «Вяселле па-Дзятлаўскі».
Для маладой пары была прапанавана цікавая праграма з вясельнай абраднасцю, добрымі пажаданнямі, рознымі прыкметамі і забабонамі. Супрацоўнікі музея ў нацыянальных касцюмах сустрэлі маладых збітнем і вясельнымі прысмакамі, правялі абрад «пасад маладых на дзяжу», пры гэтым маладыя даведаліся пра розныя прыкметы і забабоны, пра тое, які вясельны пасаг рыхтавалі раней.
Жаніх і нявеста атрымалі падарункі, патанцавалі, прайшлі праз выпрабаванні:
маладая навучылася прасці на калаўроце і прасаваць пры дапамозе качалка і валка;
малады паспрабаваў жорнамі перамалоць зерне ў муку.