Юбілейныя ўрачыстасці

Сёння, 21-га кастрычніка, у Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя пяцідзесяцігадоваму юбілею. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, кіраўнікі буйнейшых мясцовых арганізацый, настаўнікі і шматлікія госці музея. Супрацоўнікі гэтай арганізацыі падрыхтавалі яркую і змястоўную забаўляльную праграму, падвялі вынікі сваёй дзейнасці. За 50 гадоў працы музей наведалі больш за 300 тыс. чалавек, было праведзена каля 6 тыс. экскурсій. Гучала шмат удзячных словаў ад сяброў музея. Кіраўніцтва гэтай установы адзначыла падзячнымі лістамі найбольш актыўных настаўнікаў, якія супрацоўнічалі з музеем.

dsc04944dsc04922dsc04943

dsc04917dsc04911dsc04907dsc04893dsc04884dsc0487019372654

You may also like...