Лакотка Аляксандр Іванавіч

ЛакоткаЛакотка Аляксандр Іванавіч  нарадзіўся 25.01.1955 г. у в. Кузьмічы Дзятлаўскага раёна, у сям’і настаўнікаў. Службовыя перамяшчэнні вымушалі бацькоў пераязджаць, 8-годку скончыў у в.Ісерна на Случчыне, сярэднюю школу ў в.Падарэссе Старадарожскага раёна. З 1972 па 1977 гг. вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў архітэктарам у інстытуце “Праектсельбуд”,  беларускі этнограф, мастацтвазнавец, доктар гістарычных навук. З 1982 па 1989гг. працуе кіраўніком архітэктурнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1985г. скончыў завочна аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўца, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Быў намеснікам дырэктара Беларускага музея народнага дойлідства і побыту. З 1995г. – у Інстытуце МЭФ Нацыянальнай Акадэміі навук (загадчыкам аддзела дойлідства, з 1997г. – намеснікам дырэктара па навуковай рабоце). Вывучае народныя архітэктурныя традыцыі Беларусі, даўнюю архітэктуру беларускіх гарадоў. Распрацоўвае праекты рэстаўрацыі помнікаў культуры. Выдаў кнігі: ”Сцежкамі дзядоў” (1986), “Беларускае народнае дойлідства: сярэдзіна ХІХ-ХХ ст.” (1991, на рус. мове), “Пад стрэхамі прашчураў” (1995), “Нацыянальныя асаблівасці архітэктуры Беларусі” (1999).

Читайте также: