Козел Іван Мікалаевіч

 козел

Нарадзіўся Козел Іван Мікалаевіч у 1962 г. у в.Нёвда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977г. скончыў Герніцкую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 г. па 1981 г. вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак роспісу па дрэве. З 1981г. па 1983г. — служба ў Савецкай Арміі. У 1984 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў аўтабазе № 16 г.п.Дзятлава. З 1985 г. па 1990 г. працаваў мастаком–афарміцелем ў трамвайна-тралейбусным упраўленні г.Мінска. Займаўся ў студзіі ДК трактарнага завода. З 1990 па 1996 гг. вучыўся ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні жывапісу. Выкладчыкі М.В.Данцыг, А.А.Марачкін. У 1997-2000 гг. стажыраваўся ў творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь  (кіраўнік М.А.Савіцкі).

У 1997г. – удзельнік міжнароднага плэнару маладых мастакоў СНГ (г.Бішкек, Кіргізія). У 1998г. удзельнік фестываля “Творчество молодых” г.Масква. Расійскі Фонд культуры. Творы мастака знаходзяцца ў фондзе Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі, прыватных зборах Беларусі, ЗША.

З 1999 г. – член Беларускага саюза мастакоў. З 2001 г. – выкладчык Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка.

Читайте также: