Нашы землякі — удзельнікі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

25 кастрычніка 1917 года ( 7 лістапада) ў гісторыі Расійскай імперыі адбыліся карэнныя змены. У Петраградзе, пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў начале з У.І.Леніным, адбылося ўзброенае паўстанне рабочых, салдат, перадавой інтэлегенцыі, студэнтаў, якое перарасло ў рэвалюцыю. Улада перайшла ў рукі рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Быў сфарміраваны першы урад – Савет народных камісараў. Ва ўстанаўленні Савецкай улады актыўны ўдзел прынялі больш трыццаці  ўражэнцаў нашай Дзятлаўшчыны.

Рэвалюцыя кастрычніка 1917 года застала Максіма Вікенцьевіча Кавальчука  застала ў акопах Першай сусветнай вайны. М.Кавальчук нарадзіўся 27.01.1895 года ў вёсцы Марозавічы ў сям’і малазямельнага селяніна. З дзіцячых гадоў працаваў па найму ў мясцовага памешчыка. З 1914 года па 1939 год яго лёс быў звязаны з арміяй. У 19 гадоў ён становіцца салдатам 110-га Камскага пяхотнага палка. У 1917 годзе пакідае службу ў царскай арміі і запісваецца дабравольцам ў Чырвоную  Рабоча-Сялянскую армію. У пачатку 1918 года — камандзір аддзялення, а затым узвода 2-га Луганскага батальёна. Ваяваў пад камандаваннем К.Я. Варашылава. У складзе 1-й Камуністычнай дывізіі 10- й Арміі ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне аж да яе сканчэння. У 1920 годзе ўступіў у партыю бальшавікоў. Пасля заканчэння ў 1925 годзе Тбіліскай ваенна-палітычнай школы служыў у радах Чырвонай арміі на розных пасадах: ад палітрука роты да батальённага камісара. З 1939 па 1940 год – начальнік аддзела кадраў Краснаярскага авіяматорнага завода, а з 1940 па 1941 год – старшыня Кіраўскага райсавета дэпутатаў працоўных г.Краснаярска. У гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік палітаддзела станцыі забяспячэння 7-ай Асобай арміі, зампаліт батальёна аэрадромнага абслугоўвання гэтай жа арміі. З сакавіка 1947 года працаваў у Дзятлаўскім РК КПБ загадчыкам парткабінета, прапагандыстам, а з 1960 года – начальнік ваенна-уліковага стала Дзятлаўскага гарпасялковага Савета. За заслугі перад Радзімай быў узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “За взятие Кеннингсберга», «За взятие Берлина», «За победу над Германией», нагрудным знаком «20 лет РККА», «50 лет Вооруженных сил СССР», «За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В.И.Ленина».

Імем Дзянісіка Рыгора Міхайлавіча названы пасёлак Дзянісаўка, былая цэнтральная сядзіба калгаса “Слава працы”. Ён нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Доўбневічы. З 1910 па 1914 год працаваў на асабістай гаспадарцы. Як і многія нашы землякі быў прызваны ў царскую армію, бо на тэрыторыі беларускіх зямель ішлі баі Першай сусветнай вайны. Ужо ў пачатку 1917 года служыў у 2-м запасным куляметным палку ў Лігаве і Петраградзе. У красавіку 1917 года Р.М.Дзянісік сустракаў У.І.Леніна на Фінляндскім вакзале, прымаў актыўны ўдзел у чэрвеньскай і ліпеньскай дэманстрацыях. А затым – удзел у штурме Зімняга палаца. Змагаўся на франтах грамадзянскай вайны, а у 1921 годзе служыў пры штабе Заходняга фронта ў Смаленску.  У гэтым жа годзе вярнуўся дамоў, у вёску Доўбневічы, дзе працаваў на сельскай гаспадарцы. У 1925 годзе ўступіў у рады КПЗБ і ўжо ў 1926-1927 гадах быў старшыней Казлоўшчынскага камітэта Беларускай рабоча-Сялянскай грамады. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі з-пад улады панскай Польшы ў  верасні 1939 года, прымаў удзел ва ўстанаўленні савецкай улады ў Казлоўшчыне. У гады Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Міхайлавіч Дзянісік з першага і да апошняга яго дня змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1943 года ў радах КПСС. Пасля завяршэння вайны, у перыяд з 1946 па 1952 годы, працаваў старшыней Казлоўшчынскага сельсавета, а пасля – у савецкіх гаспадарчых установах.  Р.М.Дзянісік праводзіў вялікую грамадскую работу, дапамагаў у развіцці калгаснай вытворчасці.

За баявыя заслугі перад Радзімай у гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, многімі медалямі і граматамі. За развіццё калгаснага будаўніцтва яму прысвоена званне “Заслужаны калгаснік”. Памёр Р.М.Дзянісік 30 лістапада 1967 года.

Актыўны ўдзел у барацьбе за Савецкую ўладу жыхара вёскі Боркі Раготнаўскага сельсавета Кісялёва Цярэнція Трафімавіча. У кнізе “Памяць. Дзятлаўскі раён” ( с.68) ёсць яго фатаграфія, з якой на нас глядзіць поўны рашучасці і энергіі ўдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў,  грамадзянін нашай Беларусі, чалавек-салдат, працаўнік. За актыўны ўдзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, многімі юбілейнымі медалямі. Ад Савецкага савета ветэранаў вайны за подпісамі генерала Батава і Аляксея Марэсьева яму ўручаны нагрудны знак “25 лет Победы в Великой Отечественной войне”. Шматлікія граматы РК КПБ і выканкама райсавета гавораць аб актыўнай грамадзянскай жыццёвай пазіцыі Ц.Т.Кісялёва. Ён неаднаразова выбіраўся дэпутатам Раготнаўскага сельсавета, а ў лістападзе 1964 года яго імя было занесена ў кнігу Гонару сельсавета.

Недалёка ад г.п.Наваельня, у вёсцы Ліжэйкі, якая раскінулася сярод пясчаных узгоркаў і сасновых лясоў, у 1896 годзе ў сялянскай сям’і нарадзіўся Мікалай Раманавіч Гранкоўскі. Працаваў на панскіх землях, бо бацька доўгі час працаваў на заробках у Данбасе. Зімой Мікалай вучыўся ў Наваельнянскай царкоўна-прыходскай школе. Пасля вяртання бацькі працаваў лесарубам, а ў 1913 годзе — на будаўніцтве 27-га форта Брэсцкай крэпасці. У 1914-1915 гадах была цяжкая праца каталём пры доменнай печы Юр’еўскага завода. Грымнула Першая сусветная вайна і Мікалай Гранкоўскі быў прызваны ў царскую армію. Ён служыў на Заходнім фронце. За гады службы пазнаў голад і холад салдацкіх акопаў, здзекі афіцэраў і пагрозу смерці. Вось што ўспамінаў М.Р.Гранкоўскі: “У дні Кастрычніцкай рэвалюцыі я знаходзіўся на Заходнім фронце, на перашыйку паміж азёрамі Нарач і Мядзель, у першай батарэі 45-га Асобнага артылерыйскага дывізіёна наводчыкам чацвёртай гарматы. Аднойчы камандзір батальёна падпалкоўнік Сарычаў загадаў зняць гарматы з пазіцыі , пагрузіць на эшалон і рухацца на Петраград для ўтаймавання паўстанцаў. Мы, садаты, заявілі, што не маем намеру ехаць расстрэльваць нашых братоў. Падпалкоўнік быў абязброены і арыштаваны. У снежні 1917 года мы пакінулі фронт. Многія з нас вярнуліліся на Юр’еўскі металургічны завод каля станцыі Алчаўск, дзе працавалі да прызыву ў армію. Летам 1918 года разам з сям’ёю вярнуўся ў вёску Ліжэйкі. Для барацьбы з акупантамі быў створаны ўзброены партызанскі атрад, у якім у канцы лістапада 1918 года налічвалася 70 байцоў. Камандаваў атрадам таварыш Нагорны. Наваельнянскі гарнізон быў разгромлены і ўтрымліваўся да прыходу Чырвонай арміі.”

Удзельнікам Вялікага Кастрычніка 1917 года, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў з’яўляўся і жыхар вёскі Накрышкі  Апанас Аляксандравіч Рамашэўскі. Ён нарадзіўся ў 1897 годзе ў сям’і беднага селяніна, але навучаўся грамаце ў двухкласнай школе, якую закончыў у 1911 годзе. Затым была вучоба ў Невельскай семінарыі і Макшанскім педінстытуце. У1915 годзе мабілізаваны ў царскую армію. Служыў у 193-м запасным палку ў Маскве, затым у 18-м Валагодскім, які дыслацыраваўся ў г. Баранавічы. Кастрычніцкія падзеі вельмі гучна пракаціліся па Заходнім фронце. А.Рамашэўскі выбіраецца старшыней ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Валагодскага палка. У маі 1918 года вяртаецца ў вёску Накрышкі. Арганізаваў узброены атрад, які разаружыў жандармаў і ўраднікаў Пацаўскай воласці. Пад кіраўніцтвам А.Рамашэўскага была ўстаноўлена Савецкая улада. Сакратаром ВРК з’яўляўся Ігнат Дварчанін. Затым былі гады акупацыі панскай польшы. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад белапольскіх акупантаў у верасні 1939 года, працаваў загадчыкам Хвінявікай школы, грамадскім інспектарам Навагрудскага аддзела народнай адукацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў і ўзначаліў, пад мянушкай “Рубін”, Накрышскі антыфашысці камітэт. Пасля вайны —  адзін з арганізатараў Дзятлаўскага аддзела адукацыі; быў яго кіраўніком. Затым працаваў дырэктарам Хвінявіцкай і Накрышскай школ.

Ігнат Андрэевіч Ганчар,   які нарадзіўся ў 1897 годзе на адным з хутароў Ліпічанскай Пушчы, служыў у царскай арміі з пачатку 1917 года. У перыяд з червеня 1917 года па май 1918 года – кранаармеец-пулямётчык 1-га Петраградскага батальёна Чырвонай гвардыі. Удзельнічаў у штурме Зімняга палаца, ахове штаба рэвалюцыі – Смольнага.  Прымаў непасрэдны ўдзел у ліквідацыі контррэвалюцыйных банд у Маскве і на Украіне. У 1920 годзе – арганізатар гуртка Грамады, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны – удзельнік партызанскага руху.

Сярод удзельнікаў падзей Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады і ўражэнец пасёлка Наваельня Ізідор Фёдаравіч Кардаш , 1887 года нараджэння. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у складзе 2-га пулямётнага запаснога палка ў м. Стрэльна пад Петраградам.

Петр Міхайлавіч Чучэйка родам з Дзятлава,  ў гады барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады, у 1919 годзе ўзначальваў Дзятлаўскі рэўком.

З вёскі Лядзіны Мікалай Якаўлевіч Пацынка і Андрэй Максімавіч Жэгалік. Гэта актыўныя ўдзельнікі грамадзянскай вайны і калектывізацыі.

У штурме Зімняга палаца ўдзельнічаў Васілій Паўлавіч Новік, жыхар вёскі Гірычы. Пасля рэвалюцыі – адзін з стваральнікаў гуртка Грамады ў вёсцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў якасці сувязнога партызанскага атрада “Ленінскі” Ленінскай партызанскай брыгады.

Кавалер Георгіеўскага Крыжа Аляксандр Карпавіч Касцюшка, родам з вёскі Сачыўляны. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны. Удзельнік грамадзян-

скай вайны. У гады бела-польскай акупацыі з 1921 па 1939 год – актыўны удзельнік барацьбы з акупантамі. Член КПЗБ,  быў знаёмы з С.В.Прытыцкім. Непадалёку ад в.Сачыўляны ў вёсцы Сцяткоўшчына, пражываў удзельнік грамадзянскай вайны Аляксандр Міхайлавіч Буйко.

У 1919 годзе старшынёй Надзвычайнай  камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і бандытызмам з’яўляўся жыхар вёскі Пенчыцы Ілля Паўлавіч Чырвоны. Затым ён узначальваў міліцыю ў пасёлку Дзятлава.

Членам Дзятлаўскага рэўкома ў 1920 годзе быў Фларыян  Сямёнавіч Бабрукевіч, былы ўдзельнік Першай сусветнай вайны, жыхар вёскі Галаўлі.

Па рознаму склаліся лёсы  ўдзельнікаў Кастрычніцкіх падзей і грамадзянскай вайны Савелія Паўлавіча Лазовіка (в.Варакомшчына), Аляксея Данілавіча Леановіча (в.Марозавічы). Уладіміра Андрэевіча Кузьміча (в. Марозавічы) і іншых.

Жыццё нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчынных  войн, прасякнута ўдзелам у барацьбе за Савецкую ўладу і любоўю да Радзімы.

Читайте также: