Станіслаў Солтан

     Сучасны горад Дзятлава ў пісьмовых крыніцах  упамінаецца як «Двор  Здзечоло». Сваім указам ад 6 чэрвеня 1498 года вялікі князь Аляксандр падараваў двор свайму гетману князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка.  З цягам часу праз дынастычныя шлюбы мястэчка перайшло да роду Сапегаў. Ад іх — да Палубінскіх. 17 верасня 1685 года мястэчка папала ва ўладанне Радзівілаў. У 1770 годзе Дзятлава выкупіў зяць Станіслава Мікалая Радзівіла  Станіслаў Солтан.

dsc05127

Станіслаў Солтан быў зацяты супраціўнік расійскай экспансіі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання Т. Касцюшкі. У 1806-1807 гадах разам з палкоўнікам Ф.Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1808 годзе выехаў у Варшаўскае княства. У час вайны 1812 года ён вітаў войскі Напалеона Банапарта. Загадам Напалеона прызначаны старшынёй Часовага ўрада Вялікага Княства, адначасова ён узначаіў камітэт харчавання і магазінаў. Памёр Станіслаў Солтан у 1836 годзе ў Мітаве, цяпер Ялгава, Латвія.

You may also like...