Брацкая магіла ў г.п. Наваельня
Брацкая магіла ў г.п. Наваельня – помнік гісторыі.
У брацкай магіле пахаваны 150 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях 1944г. Сярод пахаваных – воіны 169-й і 269-й стралковых Рагачоўскіх Чырвонасцяжных дывізій 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944г. пры вызваленні Наваельні і навакольных населеных пунктаў, а таксама герой Савецкага Саюза Іван Сяменавіч Фурсенка. У 1955г. на магіле пастаўлены помнікі – скульптуры двух воінаў і 67 абеліскаў.