Лён любіць паклон

dsc05124dsc05133З 22 лістапада па 16 снежня ў Дзятлаўскім музеі працуе выстаўка “Лён любіць паклон”. На ёй вы зможаце акунуцца ў эпоху далёкага гістарычнага мінулага, даведацца аб асаблівасцях вырошчвання і апрацоўкі льну. Мы пазнаёмім вас з  прыкметамі, звязанымі з сяўбой. Вы пачуеце песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя гэтай культуры, паспрабуеце самі сцерці і патрапаць лён, выразаць цэўку, пачаставацца смачнай прыправай з насення льну, пазнаёміцеся з калекцыяй сукенак і гарнітураў для жанчын.

Сярод экспанатаў выстаўкі – розныя прыстасаванні і прылады працы для апрацоўкі льну. Яны  дазваляюць уявіць, якой цяжкай была праца са льном.

Читайте также: