Памёр Валахановіч А.І.

23 лістапада, раптоўна памёр гісторык, журналіст, краязнаўца Анатоль Іосіфавіч Валахановіч. Яму было 77 гадоў.

Пахаваны ў роднай вёсцы Паўлаўшчына Койданаўскага раёна.

Анатоль Іосіфавіч Валахановіч даследаваў праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг.), займаўся гісторыяй хрысціянства ў Беларусі і інш. Аўтар звыш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў. Пісаў аповесці, апавяданні, эсэ, дакументальныя нарысы, казкі.

У апошні час ён працаваў над кнігай пра нашага земляка, мастака-кераміста Несцярэўскага Мікалая Лаўрэнцьевіча. Будзем спадзявацца, што гэту працу прадоўжаць яго калегі.

You may also like...