Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч нарадзіўся (22.07.1936) у в.Рабкі Дзятлаўскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. З 1937 г. жыў ў Навагрудку, тут скончыў беларускую школу. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ. Настаўнічаў у 7-годцы ў в.Слабада на Вілейшчыне, быў карэктарам Маладзечынскай абласной газеты “Чырвоны сцяг”. З 1952 па 1962 гг.- інспектар Маладзечынскага РайАНА. Скончыў аспірантуру ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі і з 1991 г., працаваў ў гэтым інстытуце загадчыкам аддзела старажытнай  і новай беларускай літаратуры. З 1952 г. друкаваў вершы, а з 1959 г. – артыкулы, рэцэнзіі. Выдаў даследаванні “Беларускія летапісы як помнік літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў”, “Беларускі тытан эпохі Адраджэння” і інш. Аўтар шматлікіх публікацый у энцыклапедыях, навуковых зборніках. Рэдактар літаратуразнаўчых прац, зборнікаў матэрыялаў на тэмы старажытнай беларускай літаратуры і культуры.

Вячаслаў Чамярыцкі – беларускі крытык і літаратуразнавец, культуролаг, кандыдат філалагічных навук,аўтар каля 100 навуковых работ і манаграфій, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ўзнагароджаны медалём Ф.Скарыны.

Зараз Вячаслаў Антонавіч на заслужаным адпачынку.

Читайте также: