Нікіпорчык Ала Дзмітрыеўна

Нікіпорчык

Нікіпорчык Ала Дзмітрыеўна (11.06.1957 г.)

         Жыццёвы шлях паэтэсы пачаўся на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Капці Рудаяварскага сельсавета. Менавіта тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады. Закончыўшы школу, Ала паступіла на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння працавала настаўніцай у Дзям’янаўскай школе.

У свет выйшлі два зборнікі паэтэсы. Першы – “Пад бахаўскую такату дажджу” больш свецкага напрамку.

Прыцягвае ўвагу і другі зборнік “Сляза і малітва”, які выйшаў напрыканцы 2006 года ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Нямала вершаў прысвечаны святыням роднага краю. “Полацкія сны”, “Трыпціх – да Каложы”, “Спроба акафіста Божай маці”.

Цяпер Ала Нікіпорчык жыве і працуе ў Гродне. З’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Читайте также: