Капліца 1908 года ў в. Лапушна

DSC02654

Капліца — помнік архітэктуры неакласіцызму — ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Гістарычная і архітэктурна-мастацкая каштоўнасць гэтага помніка мае агульнанацыянальную значнасць.

Капліца пабудавана ў 1908 годзе з цэглы як фамільная пахавальня ўладальнікаў маёнтка Енкаў (Чэнкаў). Пабудаваў капліцу пан па прозвішчу Енка. У пана была адзіная дачка Тэрэза, якая памерла маладой. Бацька і ўзвёў капліцу ў гонар святой Тэрэзы. На фасадзе капліцы выбіта на латыні: “Няхай адпачываюць у спакоі”.

Прамавугольнае збудаванне накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным дарычным порцікам. Сцены рытмічна раскрапаваны пілястрамі, карнізам і фрызам з трыгліфамі, прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны сандрыкамі. У інтар’еры над уваходам – хоры з вінтавой металічнай лесвіцай. Столь плоская па бэльках, скрыжаванні якіх утвараюць нішы, аздобленыя накладнымі дэкаратыўнымі разеткамі. Падлога мазаічная з керамічнай пліткі. Ніжняя частка сцен абліцавана драўлянымі панелямі.

 

Читайте также: